ПРЫЯРЫТЭТНЫЯ ЗАДАЧЫ
на 2025/2026 навучальны год
1.Павысіць якасць адукацыі праз:
павышэнне якасці адукацыі вучэбных і факультатыўных заняткаў у адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйных стандартаў;
удасканальванне адукацыйнага працэсу, арыентаванага на задавальненне адукацыйных патрэб навучэнцаў, які садзейнічае павышэнню якасці адукацыі і развіццю функцыянальнай адукаванасці навучэнцаў.
развіцце у дзяцей дашкольнага ўзросту гукавой культуры маўлення пасродкам выкарыстання ў адукацыйным працэсе дыдыктычных гульняў і развіваючых практыкаванняў;
развіцце здароўезберагаючага ассяроддзя, забеспячэнне бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў ва ўстанове адукауцыі, стварэнне адаптыўнага асяроддзя;
удасканаленне сістэмы работы па выяўленню і падтрымцы высокаматываваных вучняў, павышэнне якаснага навучання і выніковасці ўдзелу ў алімпіядзе і конкурсах.
2. Павысіць якасць метадычнай работы з педагагічнымі кадрамі праз:
арганізацыю адраснай мэтанакіраванай метадычнай падтрымкі педагогаў па павышэнню кваліфікацыйнай катэгорыі;
актывізацыю працы па ўдзелу педагогаў установы ў конкурсах прафесійнага майстэрства, трансляцыю перадавога педагагічнага вопыту.
3. Удасканаленне выхаваўчай прасторы ўстановы адукацыі пасродкам:
фарміравання асноў грамадзянскасці і патрыятызму ў навучэнцаў ў розных відах дзейнасці;
рэалізацыі дзіцячых сацыяльна значных ініцыятыў, органа самакіравання;
прафілактыкі супрацьпраўных паводзін і залежнасцей, фарміраванне жыццёсцвярджальных паводзін, выхаванне культуры здаровага ладу жыцця і бяспечнай жыццядзейнасці;
выкарыстання патэнцыялу шостага школьнага дня для арганізацыі наведвання навучэнцамі ўстаноў культуры, месцаў культурна-гістарычнай спадчыны малой бацькаўшчыны, падарожжаў па экскурсійных маршрутах Беларусі;
арганізацыі сучасных форм работы з навучэнцамі і іх законнымі прадстаўнікамі, педагагічнай супольнасцю па прадухіленні супрацьпраўных дзеянняў і розных тыпаў залежнасцей сярод непаўналетніх.
4. Развіваць і ўмацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу, прадметна-развіваючае асяроддзе, вучэбна-метадычнае забеспячэнне навучання праз актывізацыю работы па развіццю пазабюджэтнай дзейнасці.
Вядучая мэта ўстановы адукацыі:
стварэнне аптымальных умоў для забеспячэння якасці адукацыі і ўдасканалення адукацыйнага асяроддзя, якое садзейнічае ўдасканаленню прафесійнай кампетэнтнасці педагога па пытаннях фарміравання функцыянальнай адукаванасці навучэнцаў і асобасна-прафесійных кампетэнцый педагогаў.
У 2025/2026 навучальным годзе педагагічны калектыў працягне працаваць над праблемай “Павышэнне якасці адукацыі сродкамі вучэбнага прадмета у кантэксце функцыянальнай адукаванасці навучэнцаў”